Андрей Апанович - вокал, дуда, жалейка, цистра
Сергей Тапчевский - ударные
Олег Климченко - бас
Василий Воробейчиков - дуда, жалейка, флейта
Александр Савенок - гитара
Денис Вечерский - клавишные
Rock'n'Troll
Музыка: Litvintroll
Словы: В. Верабейчыкаў
Карчма півам сустракае,
Поўны келіх налівае.
Тут чакаюць нас сябры,
Ежы поўныя сталы.
Калі піва мы дап'ем
Дуды ў той жа час надзмем.
Паміраць калі збярэмся
Сумаваць ня будзе сэрца.
Пекла песнямі абудзім,
Вакол Д'ябла танчыц
ь будзем,
Піва ў глоткі заліваць
І чарцям на дудах граць.
Гэта быццам дрэнны сон,
Гэта жудасны кашмар.
Як нам уцячы адгэтуль
Мы ў аблозе ў пачвар.
Б'ецца сэрца птушкай у клетцы,
За бядой ідзе бяда.
Выратоўвайце сябры!
Выратоўвай дуда!
Дуброва
Музыка: Litvintroll, Народная
Cловы: Народныя
Ой дуброва, дуброва,
Дубравачка зеляная.
Ой і што ж ты, дуброва,
Ды ня родзіш анічога.
А зрадзіла дуброва
Густы ельнік ды бярэзнік.
Як па тым па ельнічку
Ды два брахнейкі гулялі.
Яны брусейка цясалі,
Святлічаньку будавалі.
Яны думалі святліца,
Ажно цёмная цямніца.
"Ой не будзем, браце, знаці,
Калі святдзень, калі будзень.
Ой не будзем, браце, знаці,
Калі зіма, калі лета."
Ой дуброва, дуброва,
Дубравачка зеляная.
Песня пра троляў
Музыка: Litvintroll
Словы: А. Апановіч
На старажытнай крывіцкай зямлі
Сярод лясоў і балот
Жахлівыя злосныя тролі жылі
І жэрлі мясцовы народ.
Людзі баяліся, дома хаваліся
Ў той час, калі месяц на небе з'яўляўся.
І падарожнік, які заблукаў уначы,
Дахаты ужо не вяртаўся.
Годы праходзілі, людзей ўсё меншала.
Ўсё наваколле ў жаху жыло.
Троляў праклятых
(каб іх Пярун узяў!)
Ніякага сродка забіць не было.
Рыцары мужныя, волаты дужыя,
Дзе вы бадзяліся, дзе вы былі?
Каб толькі ведалі вы, колькі год
Людзі ў роспачы й страху
Без вас пражылі.
Пахне чабор
Музыка: Litvintroll, Народная
Словы: П. Броўка
Хiба на вечар той можна забыцца?
…Сонца за борам жар-птушкай садзiцца,
Штосцi спявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор, пахне чабор…
Лёгкiя крокi на вузкай сцяжынцы.
Дзеўчына ў белай iскрыстай хусцiнцы,
Быццам абсыпана промнямi зор.
Пахне чабор, пахне чабор…
Выйсцi б насустрач, стаць i прызнацца.
Вось яно блiзкае, яснае шчасце,
Клiкнуць хацелася голас замёр.
Пахне чабор, пахне чабор…
Год адзiнаццаць, а можа дванаццаць
Сэрца балiць, што не здолеў спаткацца,
Сэрца нязменна хвалюе дакор.
Пахне чабор, пахне чабор…
Час той схаваўся за дальняй гарою,
Здасца хвiлiнай яна прада мною…
Выйду. Гукаю. Маўклiвы прастор.
Пахне чабор, пахне чабор…
Купалінка
Музыка: Litvintroll, Народная
Словы: Народныя
Купалінка, купалінка,
Цёмная ночка.
Цёмная ночка,
А дзе ж твая дочка.
Мая дочка у садочку
Ружу ружу поліць.
Ружу ружу поліць,
Белы ручкі коліць.
Музыка: Litvintroll, Народная
Словы: Народныя
Пераклад: В. Верабейчыкаў, А. Апановіч,
З. Сасноўскі
Аднойчы на світанку,
Як сонца не ўзышло,
І ня чуць было спеваў птушыных,
Рыцара спаткала пачвара злая з гор -
Дачка брудных троляў хлуслівых.
Пан Манэліг, пан Манэліг,
Каханым будзь маім
Атрымаеш ўсе скарбы зямныя.
Належаць буду я табе,
А ты належаць мне.
Адкажы мне толькі: “так” ці “не”
Дванаццаць лепшых коней
Атрымаеш ад мяне,
Што гуляюць у горнай лагчыне.
Ніколі не ляжала сядла на іх спіне
І іх шпоры ніколі не білі.
Дванаццаць водных млынаў
Я падару табе
Што стаяць паміж Ціла і Тэрна,
Іх жорны медзяныя захопяць цябе,
І іх колы аздоблены срэбрам.
Шаблю залатую я падару табе.
Чараўніцтвам яна абкавана.
Ёй ты пераможаш ворагаў сваіх,
Будзе слава табе і пашана
Калі б царквой Хрыстовай
Хрышчона ты была,
Я бы ўзяў падарункі такія.
А ты пачвара брудная і Д'ябла дзіця,
Чэрці з пекла табе як радныя.”
Пачварына пабегла ў пячору да сябе,
У душы яе смутак і скруха:
“Каб гэты рыцар годны застаўся пры мне,
То прыйшоў бы канец ўсім пакутам..."
Комментарии могут добавлять только зарегистрированные пользователи. Вы можете зарегистрироваться на сайте или залогиниться через социальные сети (иконки вверху сайта).
Піва ў глоткі заліваць
І чарцям на дудах граць.
Гэта быццам дрэнны сон,
Гэта жудасны кашмар.
Як нам уцячы адгэтуль
Мы ў аблозе ў пачвар.
Б'ецца сэрца птушкай у клетцы,
За бядой ідзе бяда.
Выратоўвайце сябры!
Выратоўвай дуда!
Дуброва
Музыка: Litvintroll, Народная
Cловы: Народныя
Ой дуброва, дуброва,
Дубравачка зеляная.
Ой і што ж ты, дуброва,
Ды ня родзіш анічога.
А зрадзіла дуброва
Густы ельнік ды бярэзнік.
Як па тым па ельнічку
Ды два брахнейкі гулялі.
Яны брусейка цясалі,
Святлічаньку будавалі.
Яны думалі святліца,
Ажно цёмная цямніца.
"Ой не будзем, браце, знаці,
Калі святдзень, калі будзень.
Ой не будзем, браце, знаці,
Калі зіма, калі лета."
Ой дуброва, дуброва,
Дубравачка зеляная.
Песня пра троляў
Музыка: Litvintroll
Словы: А. Апановіч
На старажытнай крывіцкай зямлі
Сярод лясоў і балот
Жахлівыя злосныя тролі жылі
І жэрлі мясцовы народ.
Людзі баяліся, дома хаваліся
Ў той час, калі месяц на небе з'яўляўся.
І падарожнік, які заблукаў уначы,
Дахаты ужо не вяртаўся.
Годы праходзілі, людзей ўсё меншала.
Ўсё наваколле ў жаху жыло.
Троляў праклятых
(каб іх Пярун узяў!)
Ніякага сродка забіць не было.
Рыцары мужныя, волаты дужыя,
Дзе вы бадзяліся, дзе вы былі?
Каб толькі ведалі вы, колькі год
Людзі ў роспачы й страху
Без вас пражылі.
Пахне чабор
Музыка: Litvintroll, Народная
Словы: П. Броўка
Хiба на вечар той можна забыцца?
…Сонца за борам жар-птушкай садзiцца,
Штосцi спявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор, пахне чабор…
Лёгкiя крокi на вузкай сцяжынцы.
Дзеўчына ў белай iскрыстай хусцiнцы,
Быццам абсыпана промнямi зор.
Пахне чабор, пахне чабор…
Выйсцi б насустрач, стаць i прызнацца.
Вось яно блiзкае, яснае шчасце,
Клiкнуць хацелася голас замёр.
Пахне чабор, пахне чабор…
Год адзiнаццаць, а можа дванаццаць
Сэрца балiць, што не здолеў спаткацца,
Сэрца нязменна хвалюе дакор.
Пахне чабор, пахне чабор…
Час той схаваўся за дальняй гарою,
Здасца хвiлiнай яна прада мною…
Выйду. Гукаю. Маўклiвы прастор.
Пахне чабор, пахне чабор…
Купалінка
Музыка: Litvintroll, Народная
Словы: Народныя
Купалінка, купалінка,
Цёмная ночка.
Цёмная ночка,
А дзе ж твая дочка.
Мая дочка у садочку
Ружу ружу поліць.
Ружу ружу поліць,
Белы ручкі коліць.
Кветачкі рве, кветачкі рве,
Вяночкі звівае.
Вяночкі звівае,
Слёзкі пралівае.
Пан Манэліг
Музыка: Litvintroll, Народная
Словы: Народныя
Пераклад: В. Верабейчыкаў, А. Апановіч,
З. Сасноўскі
Аднойчы на світанку,
Як сонца не ўзышло,
І ня чуць было спеваў птушыных,
Рыцара спаткала пачвара злая з гор -
Дачка брудных троляў хлуслівых.
Пан Манэліг, пан Манэліг,
Каханым будзь маім
Атрымаеш ўсе скарбы зямныя.
Належаць буду я табе,
А ты належаць мне.
Адкажы мне толькі: “так” ці “не”
Дванаццаць лепшых коней
Атрымаеш ад мяне,
Што гуляюць у горнай лагчыне.
Ніколі не ляжала сядла на іх спіне
І іх шпоры ніколі не білі.
Дванаццаць водных млынаў
Я падару табе
Што стаяць паміж Ціла і Тэрна,
Іх жорны медзяныя захопяць цябе,
І іх колы аздоблены срэбрам.
Шаблю залатую я падару табе.
Чараўніцтвам яна абкавана.
Ёй ты пераможаш ворагаў сваіх,
Будзе слава табе і пашана
Калі б царквой Хрыстовай
Хрышчона ты была,
Я бы ўзяў падарункі такія.
А ты пачвара брудная і Д'ябла дзіця,
Чэрці з пекла табе як радныя.”
Пачварына пабегла ў пячору да сябе,
У душы яе смутак і скруха:
“Каб гэты рыцар годны застаўся пры мне,
То прыйшоў бы канец ўсім пакутам..."