Халоднае чорнае неба
Маўкліва застыла нада мной
Раскінула бясконцай магілай
Безуважны позірк свой
Але я пакіну цела
У ягоных абдымках
І вецер панясе душу
На чорных крылах
І ў нябесным бяскраі
Я згублю рэшткі розуму
Каб крывёю праліцца на сьвет
Неўміручасьці
Ха
лоднае чорнае неба
Я пабачу тое, чаго няма
І ў выяве чорнай птушкі
Уськінуся над зямлёй
Каб зьнікнуць у халодным чорным небе
ЛЯМАНТ СЭРЦА РАЗРЫВАЕ РЭШТКІ ЦЕЛА
Лямант сэрца разрывае рэшткі цела
Пакідае крывавы сьлед на зямлі
Адчыняе дзверы
Ад жыцьця да бясконцасьці
Сьціскаючы ў грудзях пустэчу
Вочы бачаць нябачнае
Гэта вар’яцтва паглынае розум
Гэта лямант сэрца разрывае рэшткі цела
Я — гэта тое, чаго ўжо няма
Ланцуг крыві, аськепкі жыцьця
Мяне няма
Толькі цела шматкі
Укрываюць зьмярцьвелым лісьцем
Халодную зямлю, якая ўся ў маёй крыві
ПРАКЛЯТА ЦЕЛА МАЁ
Праклята цела маё
Пытаньняў званамі
Праклята цела маё
Вятроў галасамі
І гэты праклён
Разрывае бязвольныя клеткі жыцьця
Душа ўзьлятае, каб адшукаць
Тое, што цела не мае:
Няўмольны адказ агня
Праклята цела маё
Разрабавана
Вар’яцкім узьлётам
Душы
ПРАЗ ЦЕМРУ ДА БЯСКОНЦАГА ЖЫЦЬЦЯ
Праз цемру да бясконцага жыцьця
Ты бачыш адбітак цела
Ты чуеш ягоны голас
Але дзе яно???
Яго ўжо няма
Праз цемру да бясконцага жыцьця
Непахісны час
Скуголіць пад нагамі
Бессьмяротнай душы
Праз цемру да бясконцага жыцьця
Комментарии могут добавлять только зарегистрированные пользователи. Вы можете зарегистрироваться на сайте или залогиниться через социальные сети (иконки вверху сайта).
Я пабачу тое, чаго няма
І ў выяве чорнай птушкі
Уськінуся над зямлёй
Каб зьнікнуць у халодным чорным небе
ЛЯМАНТ СЭРЦА РАЗРЫВАЕ РЭШТКІ ЦЕЛА
Лямант сэрца разрывае рэшткі цела
Пакідае крывавы сьлед на зямлі
Адчыняе дзверы
Ад жыцьця да бясконцасьці
Сьціскаючы ў грудзях пустэчу
Вочы бачаць нябачнае
Гэта вар’яцтва паглынае розум
Гэта лямант сэрца разрывае рэшткі цела
Я — гэта тое, чаго ўжо няма
Ланцуг крыві, аськепкі жыцьця
Мяне няма
Толькі цела шматкі
Укрываюць зьмярцьвелым лісьцем
Халодную зямлю, якая ўся ў маёй крыві
ПРАКЛЯТА ЦЕЛА МАЁ
Праклята цела маё
Пытаньняў званамі
Праклята цела маё
Вятроў галасамі
І гэты праклён
Разрывае бязвольныя клеткі жыцьця
Душа ўзьлятае, каб адшукаць
Тое, што цела не мае:
Няўмольны адказ агня
Праклята цела маё
Разрабавана
Вар’яцкім узьлётам
Душы
ПРАЗ ЦЕМРУ ДА БЯСКОНЦАГА ЖЫЦЬЦЯ
Праз цемру да бясконцага жыцьця
Ты бачыш адбітак цела
Ты чуеш ягоны голас
Але дзе яно???
Яго ўжо няма
Праз цемру да бясконцага жыцьця
Непахісны час
Скуголіць пад нагамі
Бессьмяротнай душы
Праз цемру да бясконцага жыцьця